Вітанкі! У першыя дні верасня, па старой, яшчэ савецкай, завядзёнцы сьвяткуюць “дзень ведаў”.
Шкаляры ладзяць урачыстыя “лінейкі”, студэнты павяртаюцца да сваіх ВНУ – карацей, адукацыйныя ўстановы паўстаюць пасьля летняга сну.
Што праўда, пазбавіцца п'янага сну дыктатарскай апантанасьці ў беларускай адукацыі не атрымліваецца вось ужо 30 гадоў.
[Настаўнік – гэта чалавек перасідзента!] І гэта мой асабісты боль, як пэдагога.
Я выдатна памятаю сваю сярэднюю школу: тыя бязглуздыя “дабраахвотна-прымусовыя” праўладныя імпрэзы,
ці як казалі настаўнікі “патрыятычныя мерапрыемствы” на якія сілком цягнулі дзяцей.
Усе гэтыя хакейныя, а дакладней “какейныя” матчы, у якіх няёмка ўдзельнічаў нязменны правадыр краіны.
Парады, дзе шкаляры заўсёды гралі ролю масоўкі і на якіх мне станавілася блага.
Памятаю і догляды прыватных рэчаў дзяцей, ля ўваходу ў тыя спартовыя палацы, дзе “какейна” гуляўся Лукашэнка.
Памятаю і крык вар’ята-амапаўца, які знайшоў у мяне 12-гадоговага хлопца, бязьвінную налепку ў якой ён пабачыў “небясьпеку дзяржаўнаму строю”.
Памятаю і пагрозы настаўнікаў на конт таго, што ні водная ВНУ ня возьме нас,
калі мы ня ўступім у арганізацыю кшатлту “Камсамольцы-піянеры”. У Беларусі гэта завецца “БРСМ”, ці як жартуюць шкаляры – “БДСМ”.
[Вучань: Я не хачу ўступаць у БРСМ!] [Завуч гімназіі №31: Усе ўступаюць, 99 адсоткаў, а з-за цябе… Калі сказала радзіма, камсамол адказвае “Так!”.
Мы мусім гэта зрабіць! Антысаветчына нейкая, "антыбеларусчына"!] Але ці можна вінаваціць тых запалоханых, зацюканых настаўнікаў,
якім пагражаюць пазбаўленьнем і без таго невялікіх грошаў, ды ледзь не звальненьнем у выпадку, калі яны не набяруць дастатковую колькасьць дзяцей для ўсяго гэтага цырку?
Няхай на гэтае пытаньне кожны адкажа сам. Варта разумець, - уся гэтая сыстэма заганная,
такой яна была яшчэ пад час майго навучаньня, але тое што ў ёй адбываецца цяпер – іначай як нейкім фільмам жахаў не назваць.
Аднак каб вы паўнавартасна ўяўлялі цяперашні стан адукацыі, варта ведаць як выглядала яна да 2020 году.
Самадурства да жніўня 2020 З пачатку прапаную адказаць на простае пытаньне: чаму адукацыйныя ўстановы Беларсі так цікавяць мясцовага “нязьменнага правадыра”?
Ну ня толькі таму ж, што ён кліча сябе, сярод іншага, і пэдагогам:
[Я як пэдагог] [Я гісторык.] [І яны сядзелі ў мяне рот раскрыўшы на ўроке гісторыі.]
[Я хацеў быць журналістам.] [Я прафэсійны футбаліст.] [Я эканамічны факультэт скончыў.]
[Вы размаўляеце з фатографам, савецкім.] [Я спартсмэн па шмат якім відам спорту.]
[Я скончыў школу лектараў.] [Я международнік заўсёды быў…] [Я стаю перад вамі на каленях!]
[Я самы жахлівы прыхільнік прыроды.] Столькі асоб у адным чалавеку… сапраўдны талент,
ну ці клінічны выпадак… але ўсё ж пэдагогамі ён цікавіцца значна часьцей за якіх-небудзь…
ня ведаю, “людзей з памяжоўным (“пагранічным”) разладам”, ці кім ён сябе яшчэ абвяшчаў…
[Я, Дзьмітрый, пагранічнік.] Можна меркаваць, што гэткая прадузятасьць у бок пэдагогаў зьвязана з уласьцівай усякай дыктатуры
спробай выхаваць пакорлівых грамадзян і вынішчыць усякае іншадумства зь дзіцячых гадоў.
[Вы ведаеце што рабіць, вы ведаеце якія дзеці мусяць вырасьці.]
[Не думайце!] Бо ролю “ідэалягічнага выхаваньня” падкрэсьлівалі амаль ва ўсе часы лукашэнкаўскай улады.
[У нас дзярж. адукацыя, школа, ідэалёгія. Тыя, хто ня хоча – ня мусяць быць у школе.]
А непасрэдныя пагрозы непакорлівым студэнтам – гэта ягоная ўлюбёная рыторыка
кожную бязвыбарчую кампанію. [Я запужваю студэнтаў – у армію скіроўваю... Так не!]
[Некалькі імгненьняў пасьля…] [Мы цяпер да студэнтаў, да кіраўніцтва вузаў давядзем інфармацыю…
Калі хтосьці з студэнтаў ня хоча навучацца – дазвольце забраць у армію….] Аднак тут маем і іншы, значна больш празрысты, просты матыў.
Варта разумець, што сыстэма адукацыйных устаноў Беларусі мае самае непасрэднае дачыненьне
да масавых фальсіфікацыяў пад час усякай бязвыбарчай кампаніі лукашэнкі.
Бо менавіта ў навучальных установах ладзяць бязвыбарчыя пункты,
а сам склад камісіяў фармуюць у тым ліку, зь ліку “дабранадзейных”
To start learning, sign up for free.