Ахлабысцін - нармалёвы?!
Log in
YouTube
by
maniter_
*бульк*
*перх*
Ахлабысьцін быў нармалёвы?!
Толькі калі на расеі цалкам нармалёва заклікаць да ядзернага армагедону.
"У нас не застанецца іншага выйсця, як знішчыць увесь астатні,
прагрэўшы наскрозь парокамі і абыякавасцю свет,
і пакончыць з сабой, у надзеі, што з цудам ацалелых чалавечых асобін
з'явіцца нарэшце новае, лепшае чалавецтва."
Толькі так...
І гэта Біг-Мак!
*Пляскаюць у далоні*
А... ну так, на Расеі гэта ж цалкам нармалёва...
«Мы зноўку збяром тую нацыю якой тут усё належыць.
Мы створым новае нацыянальнае грамадства.
Вялікую сямʼю!
ІМПЕРЫЮ!
У рэшце рэшт!
Гэта прадказвалі старцы!
Гэта адзіны шлях вызывання расейца."
Ахлабысцін зладзіў гэтую імпрэзу ў 2011 годзе і з тых часоў яго не скасавалі,
ён застаўся рукапаціскальным сябрам грамадскасці, дзеючым акторам.
«Тым больш, што будучы імператар можа быць толькі расейцам
– як прадстаўнік тытульнага народу».
Ахлабысцін заўсёды быў рускасветным імперуючым вылюдкам,
да таго даволі ваяўнічым...
«Не будзь у нас ядзернага шчыта – нас бы даўно сцерлі з Зямлі
прыхільнікі заходніх ліберальных каштоўнасцяў.
На маю думку культура хворая на імперскасць стварае хворых людзей значна часцей
за здаровае грамадства.
Проста хваробы кагосьці мы заўважаем адразу,
а на іншых нам патрэбен час...
Але імперскасць гэта тая яшчэ атрута.
Вельмі не раю спажываць плён расейскай тэлевізіі
бо есць вялікая рызыка таксама быць атручаным.