Чаму барсук і лісіца ў норах жывуць | Казкі
Log in
YouTube
by
maniter_
Пакуль я здымаў – паглядзіце хто да мяне прыскакаў,
ці прыбег, не ведаю.
Якая прыгажуня.
Паглядзіце толькі на яе.
Паглядзелі...
Беларускія народныя казкі.
Чаму барсук і лісіца ў норах жывуць.
Некалі, кажуць, звяры і жывёлы не мелі хвастоў.
Адзін толькі звярыны цар — леў — быў з хвастом.
Дрэнна жылося звярам без хвастоў.
Зімою яшчэ сяк-так, а прыйдзе лета — ратунку няма ад мух ды мошак.
Чым іх адганяць?
Не аднаго за лета, бывала, насмерць заядалі авадні ды сляпні.
Хоць гвалт крычы, як нападуць.
Дачуўся пра такую бяду цар і выдаў загад,
каб усе звяры ішлі да яго хвасты сабе падбіраць.
Памчаліся царскія ганцы ва ўсе канцы звяроў склікаць.
Ляцяць, у трубы трубяць, у барабаны бʼюць, нікому спаць не даюць.
Убачылі ваўка — перадалі яму загад царскі.
Убачылі быка, барсука — таксама паклікалі.
Лісіцы, куніцы, зайку, ласю, дзіку — усім сказалі, што трэба.
Застаўся адзін мядзведзь.
Доўга ганцы шукалі яго, нарэшце знайшлі соннага ў бярлозе.
Пабудзілі, раскатурхалі і загадалі, каб па хвост спяшаўся.
Ды калі гэта было, каб мядзведзь куды спяшаўся.
Сунецца ён сабе памаленьку, — кульгець, кульгець, усё вакол разглядае,
нюхам мёду шукае.
Бачыць — дупло пчалінае на ліпе.
«Дарога да цара не малая, — думае, — трэба падсілкавацца».
Залез мядзведзь на дрэва, а там поўнае дупло мёду.
Замармытаў ён ад радасці ды пачаў дупло выдзіраць, мёд выграбаць,
за абедзве шчакі ўплятаць.
Наеўся, паглядзеў на сябе, аж усё футра ў мёд ды ў парахню выпацкана!..
«Як жа, — думае, — у такой вопратцы на царскія вочы паказвацца?»
Пайшоў мядзведзь на рэчку, памыў футра і прылёг на ўзгорку сушыцца.
А сонейка так цёпла прыпякло, што Мішка і не агледзеўся, як соладка захроп.
Тым часам пачалі збірацца да цара звяры.
Першай прыбегла лісіца.
Паглядзела, аж перад царскім палацам цэлая куча хвастоў.