Чаму беларусы не размаўляюць па-беларуску?
Log in
YouTube
by
maniter_
Вітанкі!
Беларуская мова адносіцца да тых моваў, якім пагражае зьнікненьне
адпаведна сьпісу моў пад пагрозай які укладвае ЮНЭСКА.
І гэта наступствы сьвядомай дзяржаўнай палітыкі,
скіраванай на вынішчэньне матчынага слова з усіх сфэраў жыцьця.
*Толькі ідыёт у Беларусі можа абмовіцца ад расейскай мовы.
І сапраўды – Лукашэнка стварыў усе неабходныя ўмовы,
каб у Беларусі немагчыма было нават пражыць дзень па-беларуску.
Ужо менш за 10 адсоткаў вучняў у школах
маюць магчымасьць атрымаць адукацыю на матчынай мове,
а пасьля школы – у цябе і наогул няма магчымасьці
навучацца калі ты беларускамоўны.
У сярэдне-спецыяльнай адукацыі гэта каля 100 чалавек на 100 тысяч студэнтаў,
у вышэйшай адукацыі стан не лепшы.
З цягам часу сытуацыя пагаршаецца.
Гэта толькі афіцыйныя дадзеныя, якія выключаюць той факт,
што нават у беларускамоўных клясах,
куды вельмі цяжка трапіць
не заўсёды размаўляюць па-беларуску.
*Мне патрабуецца настаўнік фізычнай культуры...
А вы па-беларуску размаўляеце таму што... прынцып?
Ці вы навучаліся ў беларускамоўнай школе?
Я заўсёды размаўляла па-беларуску...
Вы прыйдзеце да дырэктару, пачынаеце размаўляць на беларускай мове, адразу ідзе – чаму?
А чаму? Мы жывем у Беларусі.
Чаму гэта так дзіўна? Што чалавек размаўляе па-беларуску?
Гэта не дзіўна, але калі б вы былі настаўніцай беларускае мовы... тады зразумела.
Так сама памятайма і пра тое, што ў школах пануе так званая наркамаўка,
або «сталінскі правапіс»
– які быў створаны і ўведзены яшчэ ў 30-я гады 20 стагодзьдзя,
у час жорсткага тэрору савецкіх уладаў,
каб наблізіць беларускую мову да расейскай.
Але адукацыя гэта толькі кропля ў акіяну зрасійшчваньня беларусаў,
Культурная прастора не лепей – у Беларусі нават немагчыма паглядзець кіно па-беларуску,
у кіназале.
*Па-наскі размаўляйце. Па-расейскі.
*Па-вашаму?
Безумоўна – нянавісьць да беларушчыны
прымае найбольш пачварныя формы ў рэпрэсіўных структурах.
Так, пад час пратэстаў 2020 году