Ці разумеюць гэта расейцы?

«Что не доделал русский штык – доделает русский чиновник, русская школа и русская церковь»
– вядомы дэвіз, якім карысталіся расейскія ўлады на захопленых,
анэксаваных тэрыторыях, пачынаючы яшчэ з часоў царскага кіраваньня.
Мінула амаль 2 стагоддзя, але наступствы гэтага дэвізу
можна пабачыць і сёньня, асабліва пасьля 24 лютага 2022.
Расейцы зноўку наладжваюць культурны
(паводле незалежных дасьледчыкаў, напрыклад з The New Lines Institute, ня толькі культурны)
генацыд, зноўку зьнішчаюць ненавісную ім мову ў афіцыйнай і адукацыйнай прасторы
Шмат якія дзіцяці з «вызваленых» тэрыторыяў не валодаюць расейскай мовай у дастатковай ступені.
У летні перыяд, калегі, профільным ведамствам будуць арганізаваны курсы, у гэту работу будуць уключаны студэнты, старшакласнікі.
Словазлучэнні якія мы чуем ва ўкраінскай транскрыпцыі ці вымаўленні
- яны для нас з'яўляюцца фармуляваннем нянавісці да расеі.
Калі будуць выкладацца прадметы на ўкраінскай гэта будзе катастрофа!
(нават літара «і» у слове «Маріуполь» на вядомай шыльдзе прыводзіць акупацыйныя ўлады ў шаленства).
Гэтыя захады добра вядомы і Беларусі.
Сучасная тэрыторыя маёй краіны трапіла пад расейскую акупацыю ў выніку гвалтоўнага падзелу Рэчы Паспалітай.
Расейцы ўсталявалі сваю ўладу, вайскоўцаў,
душылі паўстаньні беларусаў (1794, 1830, 1863);
Зачынялі мясцовыя адукацыйныя ўстановы
(да 20 стагоддзя не існавала ні воднай беларускамоўнай школы);
Беларускія кнігі праходзілі праз неймаверную цэнзуру, беларуская лацінка наогул была забаронена;
Расейцы ў той час нішчылі рэлігію, да якой належала большасьць беларускага насельніцтва,
а старажытныя будынкі бурыліся ці перабудоўваліся на ўзор архітэктуры маскоўскай дзяржавы;
Беларусам адмаўлялі ў праве на існаваньне,
а нашу тэрыторыю расейцы лічылі сваім «Паўночна-Заходнім краем».
Усталяванне савецкай улады (пасля разгону Першага Усебеларускага з’езда і здушэння БНР) дадало іншыя захады.
Масавыя рэпрэсіі прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі – мовазнаўцаў, гісторыкаў, навукоўцаў, пісьменьнікаў і іншых культурных дзеячаў;
Русіфікацыя дапушчанай да публічнага ўжываньня беларускай мовы;
Навязванне расейскіх культурных штампаў антызаходніцтва, антыдэмакратыі,
непавагі да разнастайнасьці, будаваньне мітаў накшталт «братэрскіх народаў»
ці «вялікай айчыннай» вайны.
Насаджэньне комплексу віны за матчыну мову
(нібы гэта мова абыякавых, неадукаваных людзей).
Культурна-гістарычнае рабаваньне (вываз матэрыяльных каштоўнасьцяў ды зьнішчэньне гістарычных дакумэнтаў).
Гэта толькі малая частка тых захадаў, якія робяць расейцы і дагэтуль.
На жаль, Беларусь на сваёй скуры вельмі моцна адчула гэты «русский мир»,
настолькі моцна, што ў сярэдзіне 1980-х мы засталіся найбольш арусьнелымі
і дэнацыяналізаванымі з народаў іншых рэспублік СССР.
Арусьненне працягвае і ўсталяваны з дапамогай Расеі дзеючы рэжым у Беларусі