ДНО ПЕРАМОГІ [Культ Вайны]
Log in
YouTube
by
maniter_
Вайна.
Гэтае слова адгукаецца ў сэрцах людзей са смуткам,
жахлівым страхам і болем.
У масавай свядомасці яно з'яўляецца
ўвасабленьнем крывавай бойні, якую вельмі лёгка разьвязаць і
вельмі складана спыніць.
Вайна – гэта самае горшае, што можа здарыцца,
і з гэтым згодны ўсе...
думаў я, бо менавіта такія думкі я чуў ад усяго свайго атачэньня
з самага дзяцінства.
Вайна не можа быць добрай, правільнай ці «сьвятой».
Вайна – гэта пекла, якое ніколі не мяняецца.
У памяці беларусаў другая сусьветная сапраўды ўрэзалася жудасным шрамам.
Тут было разбурана дзвесце дзевяць з двухсот сямідзесяці гарадоў і раённых цэнтраў
(Менск, Гомель, Віцебск фактычна ператварылі ў руіны).
Лагеры сьмерці, яўрэйскія гета.
Вы не знойдзеце беларускай сямʼі, якую абмінула б гэтая жахлівая трагедыя.
Гуляючы па цэнтры Менска складана не наткнуцца на помнік ахвярам вайны,
ахвярам генацыду.
Думкі аб вайне – гэта думкі, заўсёды напоўненыя смуткам.
Але як жа тады можна было ператварыць дзень
напоўнены журботнымі думкамі ў ляснутую мілітарысцкую вакханалію?!
Вельмі проста – вам трэба жыць у расеі.
«У нас іскандэры стаяць!»
«І мы паўторым…»
«За дзеда! Перамога! УУУ»
«Марыупаль – рускі горад»
«Кіеў - рускі горад»
«Талін - рускі горад»
"Менск - рускі горад"
«Вільня – рускі горад»
"Нас свяшчэнны абавязак - даць ім адпор!"
"Ну а што будзе з Прыбалтыкай самі можаце здагадацца..."
«Расея! Расея! Расія!»
“Расея. Шчодрая душа»
Колькі гадоў культу вайны ў сучаснай расеі дакладна складана адказаць.
Але мы ведаем, што тэрмін «пабедабессе»,
які якраз і апісвае мілітарысцкі сьвяточны экстаз,
прапанаваў яшчэ ў 2005 годзе протаіерэй Георгій Мітрафанаў.