Хітры вол | Казкі
Log in
YouTube
by
maniter_
Беларускія народныя казкі.
Хітры вол.
Пайшоў вол сена касіць.
Косіць, завіхаецца, на неба паглядае: ці не відаць адкуль хмары?
«За пагоду, — думае, — сена насушу, стог скідаю, тады і зіма не страшна».
Ідзе воўк.
Загледзеўся на вала.
— Ты бык? — пытаецца.
— Не, я вол.
— Сена косіш?
— Кашу.
— Рагамі грабеш?
— Грабу.
— Хвастом падграбаеш?
— Падграбаю.
— А мяне ты не баішся?
Падумаў вол і кажа:
— Я не толькі цябе, а і двух такіх не баюся!
Паверыў воўк і пайшоў шукаць сабе падмогі.
Прыходзіць на другі дзень з двума братамі.
— Ты бык? — зноў пытаецца.
— Не, вол.
— Сена косіш?
— Кашу.
— Рагамі грабеш?
— Грабу.
— Хвастом падграбаеш?
— Падграбаю.
— А трох нас ты таксама не баішся?
Што валу рабіць? Давай ён далей хітрыць.
— Не толькі трох, — кажа, — а і чатырох не баюся.
Паверылі ваўкі і падаліся шукаць новых сяброў.
Доўга шукалі. Нарэшце прыходзяць на балота цэлаю чарадою.
Глядзяць, а там ужо стог сена стаіць і вала не відаць.
Кінуліся ваўкі па следзе і прыбеглі да двара, дзе вол жыў.
Двор вала высокім частаколам абгароджаны.
Круціліся, круціліся ваўкі, скакалі, скакалі, ды так да вала і не дабраліся.
— Ага, — закрычалі яны са злосці,
— ты, баязлівец, схітрыў!