Кісель | Казкі
Log in
YouTube
by
maniter_
Беларускія народныя казкі.
Кісель.
Ажаніўся адзін хлопец і ўзяў сабе жонку з далёкай вёскі.
Пажыў ён трохі з маладою жонкаю ды паехаў у госці да цешчы.
Цешча прыняла зяця як трэба:
напаіла і накарміла ўсякімі стравамі.
А на закуску паставіла кісель з цукрам.
Зяцю ўсё спадабалася. А найбольш кісель.
Ніколі такой стравы ён яшчэ не еў: у іх вёсцы ніхто кісялю не варыў.
— Што гэта, маці, за кулеш такі смачны ў цябе?
— пытаецца зяць у цешчы.
— Гэта не кулеш, зяцёк, а кісель, — кажа цешча.
— А ці ўмее ж мая Параска яго варыць?
— Дзіва што! Скажы ёй толькі — і яна наварыць.
Паехаў зяць дахаты, а каб не забыцца, як завецца гэты смачны кулеш, усё бубніў сабе пад нос: «Кісель, кісель…»
Па дарозе сустрэў чалавека. Той даў яму «добры дзень».
Хлопец адказаў і адразу забыўся, як завецца кісель. Вярнуўся да цешчы.
— Забыўся, — кажа, — як зваць твой смачны кулеш…
— Кісель, зяцюхна, кісель.
— Дай мне яго, маці, лепш напаказ з сабою, а то я зноў забудуся.
Цешча ўзяла кубачак і наліла ў яго крыху кісялю.
Узяў зяць той кубачак у правую руку і паехаў.
Цяпер яму ўжо не было патрэбы бубніць сабе пад нос: кісель, кісель…
«Вось, — думае зяць, — пакажу жонцы кубачак з гэтым куляшом, яна і здагадаецца, што трэба наварыць».
Тым часам едзе насустрач пан у брычцы.
Убачыў яго хлопец і падняў па прывычцы руку, каб зняць шапку.
А кісель з кубка — плюх! — і выліўся.
Ды не ў воз, а за воз, у лужыну.
— А каб на цябе ліха, панок!
— вылаяўся са злосці хлопец.
— Праз цябе такую дарагую рэч упусціў…
Саскочыў ён з воза і давай боўтацца ў лужыне — кісель шукаць.
Пан спыніўся і пытаецца:
— Што ты, мужык, згубіў тут?
— Кажу ж табе: дужа дарагую рэч, — адказаў засмучаны хлопец.
Пан таксама злез з брычкі ды пачаў у лужыне плюхацца.
«Калі знайду, — думае, — гэтую дарагую рэч, то трасцу аддам мужыку».
Плюхаліся яны, плюхаліся ў бруднай лужыне, але нічога не знайшлі.
Разагнуў пан спіну і кажа:
— А нех цябе дʼяблы возьмуць!