Імперыялізм ёсьць?
А калі знайду?!
Вядомы беларукі асьветнік эпохі Адраджэньня – Сымон Будны
яшчэ ў 16 стагодзьдзі пісаў:
«Як жа мы зразумеем зьяву, калі ня будзем разумець значэньня тэрмінаў, бо ўсякая рэч абазначаецца словамі?»
З сучаснымі абвінавачаньнямі расейцаў у імпэрыялістычнай ідэалёгіі,
мне здаецца падобная праблема – дэфініцыя «імперцы»
апісвае шмат чаго ўласьцівага маскоўская дзяржаве:
захопніцкую палітыку, асыміляцыйныя захады, зьнявагу да іншых,
ксэнафобію ў рэшце рэшт.
Але на спраўдзі – гэта недастаткова дакладна.
Паспрабуем удакладніць.
Большасьць расейцаў шчыра не заўважаюць прыгнёт
са свайго боку ў дачыненьні да іншых народаў і нават крыўдзяцца,
калі ім тлумачаць пра іх сацыяльную ролю прыгнятальнікаў
(дарэчы як і большасьць расейскіх мужчынаў, калі чуюць нешта пра прыгнёт у бок жанчын).
"Ну зноўку ўсё зводзіцца да таго што мужчыны зноў дрэнныя."
"Брава!"
А між тым сыстэма ўлады, якая пашырае мову,
традыцыі, практыкі ці, напрыклад, культурны лад жыцьця
народаў-захопнікаў на карэннае насельніцтва
акупаваных тэрыторыяў – клясычны прыклад прыгнёту,
вядомы антраполягам і сацыёлягам
пад назвай "культурны імпэрыялізм."
Цікава, што першае выкарыстанае гэтай дэфініцыі
было зафіксавана ў 1921, у Оксфардскім слоўніку ангельскай мовы,
як спасылка на «культурны імпэрыялізм расейцаў».
Русіфікацыя беларусаў, украінцаў, казахаў
і іншых паняволеных народаў – яскравы прыклад культурнага імпэрыялізму,
то бок сыстэмы, якая стварае няроўныя адносіны
паміж рознымі сацыяльнымі групамі.
Такі прыгнёт з’яўляецца неад'емнай часткай працэсаў легітымізацыі заваёвы пэўнай тэрыторыі.
І менавіта праз гэтую з’яву сучасная расея
мяркуе пра тэрыторыі Украіны,
як і Беларусі – як пра сваю прыватную ўласнасьць.
Навошта трэба было з панскага пляча задавальняць любыя,
бязмежна павялічваючыся насцаналістычныя амбіцыі на ўскраінах былой імперыі?
Навошта трэба было рабіць шчодрыя падарункі
пра якія самыя заўзятыя нацыяналісты нават і не марылі?!
To start learning, sign up for free.