Лісіца-хітрыца | Казкі
Log in
YouTube
by
maniter_
Беларускія народныя казкі.
Лісіца-Хітрыца.
Дысклеймер!
У гэтай казцы ёсць сцэны забойства і паядання мазгоў!
Схавайце дзяцей!
Жыў дзед ды баба.
Нічога ў іх з гаспадаркі не было, толькі адна курачка Чубатка.
Жылі яны, жылі, дажыліся — няма чаго варыць.
Вось дзед і кажа бабе:
— Баба, а баба, звары хіба Чубатку, ці што?
Баба замахала рукамі:
— Што ты, дзед, надумаўся! Лепш мы галодныя будзем, а Чубаткі я не дам варыць.
Пачула гэта курачка, пабегла на двор, знайшла там бабовае зерне і прынесла бабе.
Дзед кажа:
— Вось і добра. Звары ты, баба, хоць гэтую бобінку.
Паглядзела старая на бобінку:
— Дзеду мой, дзеду, што за наедак з аднае бобінкі?
Я для яе і гаршка не падбяру.
Давай лепш пасадзім яе.
Як вырасце, тады спячом цэлы бабовы пірог.
— Дзе ж мы яе пасадзім? — пытаецца дзед.
— На полі.
— На полі яе варона выдзеўбе…
— Дык на двары.
— На двары яе курыца выграбе…
Тады давай пасадзім хіба ў хаце пад палацямі.
— Добра, — згадзіўся дзед і пасадзіў бобінку ў хаце пад палацямі.
Узышла бобінка ды давай расці.
Расла, расла, уперлася ў палаці.
— Што, баба, рабіць будзем? — пытаецца дзед.
— Трэба палаці разбіраць.
Дзед разабраў палаці, а бобінка як расці ды расці — дарасла да столі.
— Што, баба, рабіць будзем? — зноў пытаецца дзед.
— Трэба столь разбіраць.
Дзед і столь разабраў, а бобінка як расці ды расці — дарасла да страхі.
Дзед і страху разабраў.
Выглянула бобінка на свет і давай расці яшчэ весялей.
Дарасла аж да неба.
Узяў тады дзед торбу, палез па сцяблу на неба,
абабраў спелыя струкі і вярнуўся назад.