МОЎНАЯ ФАНАБЭРЫЯ

Праз імпэрскія акуляры вельмі проста ўбачыць штосьці сьмешнае ў мовах суседзяў.
Расейцы часьцяком успрымаюць беларускую альбо ўкраінскую мовы як «сапсаваную расейскую».
Адсюль шмат фанабэрскіх жартаў яшчэ з часоў існаваньня саўка.
Але калі кропельку ведаць лінгвістічныя ўмовы і асаблівасьці фармаваньня розных моваў,
то расейцам будзе ўжо не так сьмешна.
Прадэманструю на прыкладах.
Вось беларуская мова фармавалася па фанэтычнаму прынцыпу,
у той час як расейская абрала марфалягічны.
Дарэчы як і ангельская.
Але ангельская з гэтай нагоды зьяўляецца прадметам жартаў нават у англамоўных.
З часу паўнавартаснага уварваньня расеі ва Украіну расейцы пачалі наведваць Беларусь значна часьцей.
І яны сьмяюцца з нашых шыльдаў, дзе напісана «выхад», бо па расейску пішуць «выход».
Але прабачце...
расейскі «выход» ніколі не вымаўляецца як «выход»
расейцы таксама кажуць «выхад».
Ці не выглядае гэта штучна і недарэчна?
«Молоко», але на спраўдзі «малако»
– мы чамусьці не сьмяемся з расейцаў.
Мабыць таму што сьмяца з іншых моваў
– адзнака нізкай культуры нацыі?
Беларускае мова фармавалася на жывой, штодзённай, асабістай глебе.
У той час як мова маскавітаў прайшла праз моцную прызму царкоўнаславянскай,
то бок царкоўна-баўгарскай мовы.
Таксама на ёй адбіўся і фіна-угорскі субстрат, пра цюркізмы ўжо і згадваць не трэба,
бо пра славутую «ГОЙДУ» ведаюць усе.
Дарэчы праз моцны фіна-угорскі субстрат у расейскай зьявілася вось гэтае «у мяне ёсць»
замест «я маю».
Згадзіцеся – у сказе «у мяне ёсць хата» прыналежнасьць амаль не адлюстроўваецца.
Хата ёсьць таму што нехта яе даў?
Хата ёсьць, ці належыць яна табе – невядома.
Але «я маю хату» – адразу ж высьвятляе гэтую прыналежнасьць.
Па-расейску немагчыма сказаць «я имею дом»
– выглядае адразу ж штучна.
Дарэчы, я ведаю, што расейцы вельмі сьмяюцца і з сучаснай баўгарскай мовы,
калі вандруюць.
Але на маю думку гэта нейкая недарэчнасьць, бо царкоўнаславянская, якая бліжэй за ўсё да сучаснай баўгарскай
вельмі моцна паўплывала на і расейскую.
Таму мне адразу згадваецца такі жартоўны відарыс,
дзе нязграбны сын сьмяецца з свайго прыгожага бацькі.