Краіна, з самымі смачнымі сыркамі ды марозівам! Краіна, дзе дагэтуль прымяняецца сьмяротнае пакараньне!
[*Бам!*] І краіна, дзе здаровага чалавека могуць адправіць у...
вар’ятню?! Д. - [Сьмех] Б. - [ЗАБІ ЗЯПУ, БЛАЗАН!]
[*Гук кайданкоў*] [*Пачатак гімну СССР*]
Прапаганда беларускага рэжыму доўгія гады намагалася прэзэнтаваць Беларусь як гэткі “запаведнік сацыялізму”.
Апошняя апора і настальгічны ўспамін “вялікай братэрскай краіны”, якую будавалі людзі “для людзей”.
Гэткая “вітрына”… […Сацыальнай дзяржавы, з сацыялістычнай ідэалёгіяй.]
Гэты міт пра “апошнюю выспачку савецкай стабільнасьці” пасьпахова працаваў хіба што на экспарт,
бо самі беларусы на сваёй скуры адчулі ўсю… гкхм... “прывабнасьць” жыцьця за “сацыяльна арыентаванай дыктатурай”.
[Ну слава богу ў нас дыктатура!] [Беларусь, краіна для жыцьця!]
Кардонны фасад быў канчаткова разбураны пасьля 2020 году, калі нават суседзі, з вуснаў якіх раней можна было пачуць захапленьне рэжымам лукашэнкі,
пачалі больш аналізаваць а як тут насамрэч людзі жывуць. Але акрамя імітацыі “сацыялістычнай утопіі”, у Беларусі ўсё ж захаваліся, ці аднавіліся рэчы, якія з большага
можна называць амаль нязменнымі з савецкіх часоў, і размова ня толькі пра лукашэнкаўскі сьцяг і герб.
Гэта, напрыклад, законы, якія мусяць караць людзей за так званае “дармаедства”, у разуменьні ўладаў,
– амаль як у СССР, калі ў бок афіцыйна непрацаўладкаваных грамадзян прымяняліся розныя санкцыі.
Гэта і абавязковае разьмеркаваньне, пасьля навучаньня, калі студэнт ці навучэнец пераўтвараецца ў нявольніка на 2 ці 5 гадоў свайго жыцьця.
Гэта і дзейнасьць Камітэта Дзярж Бясьпекі (КДБ). Які не рабіў нават рэбрэндынгу...
[І мы гэтым ганарымся, бо мы пераемнікі той вялікай, моцнай арганізацыі...] Захаваўшы ня толькі сваю назву, але і агульны карны вайб,
ды сваіх ідалаў, катаў, прозьвішчамі якіх у сёньняшняй Беларусі называюць калісьці прэстыжныя навучальныя ўстановы.
І ў гэтым шэрагу савецкай спадчыны, менш заўважнай, але ня менш жахлівай рысай зьяўляецца стан псыхіятрыі ў Беларусі.
Напраўду, псыхіятрыя заўсёды стаяла крыху так паасобку ў сыстэме аховы здароўя,
складана знайсці мэдыцыну з больш супярэчлівай гісторыяй паходжаньня.
Дасканалы аповед пра гэта вы можаце знайсці на канале TrashSmash. Да таго ж, псыхіятрыя заўсёды была ўразьлівай да злоўжываньняў,
а яе дыягнастычны апарат дагэтуль застаецца тэмай шматлікіх спрэчак. Выпадкі, калі ілжывы псыхіятрычны дыягназ ці неправамерную ізаляцыю выкарыстоўвалі як сродак
дэскрэдэтацыі, зьняволеньня, мы можам знайсці амаль у кожнай краіне сьвету, дзе існуюць псыхіятрычныя інстытуты, прынамсі з 19 стагодзьдзя.
Аднак, мала ў якой краіне гэтая ўразьлівасьць псыхіятрыі да злоўжываньняў прымала такія гратэскныя і маштабныя формы, як у СССР.
Тое, што вядома нам сёньня як “карная псыхіятрыя”.
[Адкуль паходзіць “карнасьць”?] Не таямніца, што за “саветамі” стаўленьне да ўсякага іншадумства, было мякка кажучы – ня самым талерантным.
Актывісты, праваабаронцы, тыя хто проста крытычна ставіўся да савецкага рэжыму, хацеў эміграваць,
ці прадстаўнікі нацыянальных рухаў, а часам і проста рэлігійныя людзі
– усе гэтыя, і шмат якія іншыя, катэгорыі грамадзян успрымаліся савецкімі ўладамі як дужа небясьпечныя.
Аднак у 50-х сталінскія гады ўжо мінулі, надышла адліга,
і проста так перасаджаць, выслаць ці нават фізічна зьнішчыць усіх “ворагаў дзяржавы” было ня так і проста...
выглядае ня дужа цывілізавана, і на Захадзе абвінавацяць, ды яшчэ і свае грамадзяне могуць пабачыць у гэтых ахвярах сапраўдных герояў!
Але выйсьце знайшлося – а што, калі проста абвясьціць усіх незадаволеных палітыкай, ці проста нязручных людзей...
“псыхічна хворымі”? мм? Стварыць сыстэму, у якой на падставе псыхіятрычнага дыягназу чалавека можна ня толькі дыскрэдытаваць,
але і бестэрмінова ізаляваць, і нават пад час яго знаходжаньня на волі – кантраляваць праз прымусовую, “плянавую” шпіталізацыю.
Менавіта такую псыхіятрычную сыстэму, поўную парушэньняў правоў чалавека, перасьледу ды ізаляцыі пад маскай псыхіятрычнага лекаваньня,
першапачаткова і назвалі “карнай псыхіятрыяй”. Сама тэрміналёгія была прапанава ў суполцы праваабаронцаў.