Альфабэт –
α і β
дзьве самыя вядомыя, літары грэцкага альфабэту,
якія для сучаснага чалавека, што нарадзіўся на нашым абшары,
неадрыўна зьвязаны з вывучэньнем сваёй мовы.
Бо пачынаем мы ўсе менавіта з "α", "β".
Далучаючыся да пісьмовай традыцыі сваёй мовы мы з самага дзяцінства навучаемся выводзіць літары,
таму і ў сьвядомасьці застаецца гэта трывалае спалучэньне –
альфабэт – літары – гукі – мова.
Аднак, з гістарычнага гледзішча ўсеагульнае валоданьне пісьмом –
ня вельмі даўняя зьява,
таму сёньня інтуітыўна шмат людзей не разумеюць, што ўласна мова
і альфабэт які яе абслугоўвае
зьвязаны міжсобку хоць і вельмі шчыльнымі,
але не безумоўнымі адносінамі.
І нават тое, што адну мову можа абслугоўваць некалькі альфабэтаў,
графічных сыстэм.
Напрыклад лацінка, кірыліца і арабіца
цалкам прыдатныя да перадачы беларускае мовы.
Але ж вядома, у нашай частцы сьвету пытаньне пра пануючы альфабэт
у той ці іншай краіне абцяжаранае ўплывам так званага «русскага міру»
які праз сваю імпэрскасьць, ды шавінізм ставіцца да кірылічнага альфабэту як да сваёй уласнасьці,
разглядае як пагрозу кожную праяву не-кірілічнае зьявы.
[У рэспубліцы Малдове з набыцьцём сувэрэнітэту зьявіўся лацінкі альфабэт
і цяпер вялікая колькасьць маладых людзей ня здольны чытаць і разумець кірылічныя тэксты.
Тое самае адбываецца і ў горача любай Сэрбіі
для якой кірілічны шрыфт зьяўляецца традыцыйным…
Памятайце бязглуздыя на мой погляд думкі узнікшыя ў кіраўніцтва Казахстана
пра пераход на лацінку.
Абгрунтоўвалася тым, што нібы гэты альфабэт больш распаўсюджаны ў сьвеце…
Мы мусім усьведамляць тое, што працягваецца працэс рэйдэрскага захопу
тэрыторый якія уваходзяць у сфэру нашага цывілізацыйнага уплыву,
складаюць нашу «РАСЕЙСКУЮ ЦЫВІЛІЗАЦЫЮ»
гэта і Цэнтральная Азія, Закаўказьзе, гэта Малдова,
Бесарабія, гэта, натуральна, і Беларусь.]
Больш-менш асьвечанаму чалавеку гэта падасца нейкай бязглузьдзіцай –
кірылічны альфабэт, першапачаткова распрацаваны для таго каб абслугоўваць
зусім не маскоўскую, а стараславянскую
ці іначай кажучы старацаркоўнабаўгарскую мову, зь якой выйшлі баўгарская ды македонская…
расейцы чамусьці лічаць сваёй уласнасьцю ды таўром «русского міру».
To start learning, sign up for free.