Сармацкі ТУРЫЗМ — куды і навошта ездзіла ШЛЯХТА? 🗡️ Сармат
Log in
YouTube
by
ivan_glotov
Звыклы селянін, вядома, мог усё жыццё пражыць дамаседам,
ездзіўшы хіба да царквы, да карчмы ці на бліжэйшы кірмаш.
Як у Толкіна – хобіт Сэм,
які ніколі не заходзіў далей нейкага там поля на мяжы Шыру.
Былі, канешне, і шляхцюкі-дамаседы, але гэта ўжо дзівацтва ці старасць.
Звычайна ездзіць любілі ды яшчэ як!
Мяне завуць Васіль Калач.
Сёння мы пагаворым пра шляхецкія падарожжы і гранд-туры.
Куды ездзілі, на чым, навошта, як далёка,
што і каго з сабой бралі, а што везлі дадому.
Спойлер: нават егіпецкіх муміяў...
З мяне расповед, ад Вас лайк і падпіска. Гэта не цяжка!
Шляхціц сярэдняй рукі Зянон Фіш з-пад Бялыніч
пакінуў апісанне, як уся сядзіба збіраецца ў дарогу,
бо выезд з дому – гэта рытуал.
Як ад’ядаюцца коні і людзі, рамантуецца збруя, мыецца бялізна.
А колькі ўсяго гатуецца: кіўбасы, булкі, мяса з капустай.
Калі павозка пад’язджае пад ганак, туды ідць клункі, валізы, мяшкі, ружжы, а ўрэшце
і людзі запаўняюць яе “чэрава”.
Вакол скрыпяць дзверы, бегаюць пакаёўкі, уся чэлядзь вывальвае ў двор.
І вось: “…На вачах ва ўсіх павозка выкочваецца з дзядзінца.
Брычка салідна пагрукоча па вуліцы, правалачэцца праз грэблю.
Узнімецца на ўзгорак; урэшце, знікне ўсім з вачэй…”
Часам падарожнікаў яшчэ доўга праводзілі блізкія, жонкі ці бацькі,
заставаліся дома. Не без плачу.
Бо кожны ад’езд мог быць і на год, і на пяць, і на дзесяць.
Гэта ж не зараз сеў ды паляцеў, а праз два дні ўжо дома.
Цікава, што ў Рэчы Паспалітай доўга не існавала сваіх майстэрняў добрых экіпажаў.
Везлі з Саксоніі, Берліна, Вены, Парыжу. Пазней ужо – з Гданьску ці Варшавы,
навучыліся, але гэта па-багатаму.
Звыклы Івашка з засценку Івашкавічы ехаў конна, маючы пры сабе коўдру:
удзень клаў пад сядло, а калі ноч заспела ў полі – сцяліў сабе ля дарогі
і спаў – не бяда.
Коні для падарожжаў былі свае або нанятыя,
мянялі на паштовых станцыях або ў татараў.
Брытанец Уільям Кокс узгадваў, што пад Барысавым жыдкі
дасталі для яго 10 коняў і запрэглі ў два шэрагі:
шэсць да экіпажа, чацвёра на вынас.
Замежнік дзівіўся: усё пралічана,
даўжыня кожнай вяроўкі, дзе кола, дзе дышла,