Як кот звяроў напалохаў | Казкі
Log in
YouTube
by
maniter_
Беларускія народныя казкі.
Як кот звяроў напалохаў.
Жыў дзед ды баба. І быў у іх кот.
Дзед кашалі плёў, баба кудзелю прала, а кот паляваць на мышэй хадзіў.
Вось пайшоў раз кот у лес на паляванне ды і заблудзіўся.
Шукаў, шукаў дарогу дадому — не знайшоў.
Сеў пад ялінай і плача.
Бяжыць лісіца. Убачыла ката, заглядзелася: ніколі яшчэ такога звера ў сваім лесе не сустракала!
— Ты хто такі будзеш? — пытаецца.
— Я — Кот Мурлыковіч.
— А чаго ж ты плачаш, Кот Мурлыковіч?
Расказаў ёй кот аб сваёй прыгодзе.
— Хе, — кажа лісіца, — каб толькі тае бяды!
Ідзі да мяне жыць. Будзеш у мяне за гаспадара.
— Добра, — кажа кот.
Вось прыходзіць ён да лісіцы.
А ў яе курэй — і смажаных, і вараных.
Наеўся кот і спаць уклаўся.
Тым часам бяжыць па лесе воўк: топ-топ, шлёп-шлёп!
Пачула лісіца, выскачыла з хаты ды як закрычыць:
— Хто гэта ў маім лесе стукоча-тупоча?
Хто майму гаспадару спаць не дае?
— А хто ж у цябе гаспадар? — пытаецца воўк.
— У мяне не гаспадар, а гаспадарышча,
хвост з памялішча: як махне, дык адразу забʼе.
Узяла ваўка цікавасць. Ён і кажа:
— А ці нельга было б, кумка, хоць адным вокам паглядзець на твайго гаспадара?
— Паглядзець-то можна, — адказвае лісіца, — але без падарунка лепш не прыходзь.
Мой гаспадар падарункі любіць.
— Добра, будзе падарунак, — сказаў воўк і пабег далей.
Вярнулася лісіца ў хату.
А тым часам ідзе па лесе мядзведзь: трэсь-лом, трэсь-лом, трэсь-лом!
Пачула лісіца, выскачыла з хаты ды як закрычыць зноў:
— Хто гэта ў маім лесе трашчыць?
Хто майму гаспадару спаць не дае?
— А хто ў цябе гаспадар? — пытаецца мядзведзь.
— У мяне не гаспадар, а гаспадарышча, хвост з памялішча: як махне, дык адразу забʼе.
І мядзведзя ўзяла цікавасць:
які такі гаспадар у лісіцы, што хвастом усіх забівае?