ЯКАЯ РОЗЬНІЦА НА ЯКОЙ МОВЕ?!

Вітанкі! Цягам апошняга году кожны, хто так ці інакш пачаў карыстацца сваёй матчынай мовай
зь вялікай верагоднасьцю чуў гэтыя чароўныя словы:
«А ЯКАЯ РОЗЬНІЦА НА ЯКОЙ МОВЕ?!» Сорамна казаць, але калісьці і я разважаў такім чынам.
У абарону скажу – што толькі разважаў, уголас не агучваў. Гэта тэза падавалася мне слушнай,
бо калі ты не цікавішся ўласнай мовай, ды намагаесься данесьці нешта да як мага большай колькасьці гледачоў
– ты абіраеш сродак, які будзе зручны гэтай большасьці. Таму і не выглядаюць занадта цемрашальскімі заявы, кшталту:
[Мова гэта ня сьцяг і не герб і не гімн. Гэта не сымбаль, а прыкладны інструмэнт.] Так, язык - ня сьцяг
– язык гэта частка цела. Жарты жартамі, але мне сапраўды цікава,
калі мова гэта проста прылада… чаму ж амаль першым выклікам, які паставіў сабе памагаты крамлю,
яшчэ тады, у 1995, разам з выкараненьнем нацыянальных сымбаляў
– увод расейскае мовы ва ўсе сфэру ўжытку? [Прэзыдэнт намагаецца, па сутнасьці скасаваць беларускую дзяржаўную мову
спрабуе скасаваць нашыя дзяржаўныя сымбалі.] Чаму кіруючыся гэтым апрабаваным плянам,
першае, што робяць расейцы на акупаваных тэрыторыях – таксама абкладваюць чырвонымі сьцяжкамі кожную праяву не-расейскае мовы?
[Менавіта расейскую будуць выкарыстоўваць у якасьці галоўнай для справаводзтва і пытаньняў дзяржаўнага значэньня.]
Чаму скрадзеныя з акупаваных тэрыторыяў украінскія дзеці трапляюць у лягеры па «перавыхаваньню»
дзе з іх выкараняюць усё ўкраінскае, тым больш – мову? [Іншая вострая праблема датычыцца расейскае мовы…]
[Я на вачах бачу як вось гэтая інтэграцыя пачала адбывацца. Ёсьць нэгатыў, але потым ён пераўтворыцца ў любоў да расеі…
у пэўных умовах магчыма зрабіць так, каб усе падтрымлівалі нашу моцную краіну.]
[Гэта дзеці. Дзеці Данбаса Дзеці Марыюпаля! Гэта наскія дзеці!
Мы моцная армія! Мы магутная армія! За намі праўда! За намі бог!]
Дык чаму ж ідэолягі «руззкого міру» ужо з дзясятак гадоў так клапоцяцца пра стан сваёй мовы ў былых калёніях?
Існуюць цэлыя інстытуты, дзе дзенна і ночна абмяркоўваюцца захады па ўмацаваньню расейскае мовы за межамі расеі, чаму?
Мова гэта ж «проста сродак». Нарэшце, чаму ўсю гісторыю маскоўскае дзяржавы
першае што яны робяць з захопленымі – прышчапляюць расейскую, намагаючыся абмежаваць і прыдушыць уласную мову
жыхароў той ці іншай тэрыторыі? [Мы расейцы, мы файныя
Вы ніхто. Вы на нашай зямлі.] Атрымліваецца, што “язык” можа быць «проста прыладай»,
але прыладай зрасейшчваньня… Вам не падаецца гэта дзівосным?
Пакуль расея на ўсіх узроўнях, ставіцца да сваёй мовы як да сродку асыміляцыі,
распаўсюду свайго ўплыву ды прышчэпкі расейскае сьвядомасьці, расейскіх каштоўнасьцяў…
нібы «не такія» расейцы пераконваюць нас у тым, што мова
– гэта выключна прылада, сродак камунікацыі. [Гэта не сымбаль, а прылада.]
Усё ж спадар Кац, у чымсьці і мае рацыю. Бо для агульнай большасьці зрасейшчаных,
напрыклад, беларусаў – расейская мова не зьяўляецца каштоўнасьцю. Яе не абіраюць сьвядома.
Стагодзьдзі расеізацыі, і наўмысныя крокі з боку рэжыму, усталяванаму пры падтрымцы расеі,
скіраваны на тое, каб у беларусаў гэтага выбару проста не было.
[Только идиот в Беларуси может отказаться от русского языка.] Таму і каштоўнасьць, мовы, накінутай звонку,
выглядае вельмі таннай. Але калі мы ўсе, сьвядома, пачнем ставіцца да расейскае так,
як прапануе Кац – мы ня толькі будзем гуляць па крывадушным правілам махляроў,
кшталту «якая разьніца на якой мове? Галоўнае каб расейскай!». Мы ня будзем разумець сапраўднай існасьці,